top of page

Зубрамова OFFLINE

А ці ведаеце вы, што Зубрамова існуе 

не толькі ў Інтэрнэце? 

Мэта нашай каманды: распаўсюджванне сярод моладзі і дарослага пакалення беларускай нацыянальнай культуры.  

Яе мы рэалізавалі на нашым сайце. Аднак наша каманда вырашыла ўзяць шырэй і глыбей: мы выходзім у OFFLINE! Цяпер мы ўвасабляем нашу мэту ў жывую. Каманда Зубрамовы актыўна працуе над праграмай для аздараўленчых лагераў і ўстаноў адукацыі
 

photo_2019-12-13_15-48-06.jpg
photo_2019-11-26_15-24-32.jpg

Для чаго мы гэта робім? 

Карыстаючыся сайтам, Вы знаёміцеся толькі з тэарэтычнымі ведамі, а наша праграма накіравана яшчэ і на тое, каб беларуская культура знаходзіла сваё прымяненне і ў практыцы. Мы дапамагаем не толькі дзецям, але і дарослым спазнаць непаўторнасць і хараство роднага слова, каларыт беларускай культуры

Што вы можаце спазнаць цікавага ў нашай праграме?

Праграма плануецца выходзіць два разы на тыдзень. Наш расклад дня будзе падлаткаваны пад асноўную працу лагера. У нашай праграме ёсць: 

- Аповеды пра беларускія традыцыі і звычаі 

- Разнастайныя віктарыны 

- Гульні 

- Майстар-класы беларускай кухні  

- Майстар-класы беларускіх вырабаў з                                                саломкі, гліны, ткацтва і г.д. 

- Майстар-класы па беларускай мове 

- Кінагадзіна 

photo_2019-12-11_17-41-262521.jpg

Невялікую частку нашай праграмы мы ўжо апрабавалі у ДРАЦ “Пралеска” і на базе школьнага лагера сярэдняй школы №10 г.Жлобіна. Калі вы зацікаўлены нашымі прапановамі, то мы будзем рады супрацоўнічаць з вамі.

bottom of page