top of page

Чырвоны Бераг

strana-belarus_tomkad-krasnyy-bereg-memo

Гомельшчына… Мая родная Гомельшчына… Ты незвычайны, непаўторны куток маёй Бацькаўшчыны, які ўвабраў у сябе тое, што не дадзена больш нікому.Нездарма аб табе ходзяць чуткі па ўсім белым свеце, нездарма шматлікіх гасцей ты сустракаеш на сваім падвор’і…

Непадалёку ад горада Жлобіна знаходзіцца вёска Чырвоны Бераг, якая прытулілася на маляўнічым беразе невялічкай рэчкі Добасна. Чым жа варта яна нашай увагі? Чаму не толькі беларусы, але і шматлікія замежныя госці не праязджаюць міма яе?

На гэтым месцы ў 1943 годзе фашысты стварылі дзіцячы донарскі канцлагер, бо ў вёсцы быў створаны вялікі перасыльны пункт. У панскай сялібе размяшчаўся ваенны шпіталь, для якога неабходна была вялікая колькасць донарскай крыві. Каля 15 тысяч чалавек, у тым ліку 12 тысяч дзяцей з розных куточкаў Беларусі і СССР прайшлі  праз яго. У асноўным гэта былі дзяўчынкі 8-14 гадоў з першай групай крыві і станоўчым рэзус-фактарам. Фашысты не толькі забіралі ў іх кроў , але і праводзілі розныя эксперыменты.

Нельга сёння без слёз, смутку, болю знаходзіцца на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, які быў распрацаваны беларускім архітэктарам Леанідам Левіным. Комплекс быў адкрыты ў 2004 годзе. Здаецца, 16 гадоў прайшло з яго адкрыцця, але людзі суцэльным патокам ідуць сюды, каб аддаць даніну павагі тым, хто аддаў свае жыцці…

Вайна забрала ў іх дзяцінства,

Забрала дах над галавой.

Але, аб’яднаўшыся ў адзінстве,

Мы помнім іх да гэтых дзён.

Чынілі здзекі людаеды,

Кроў забіралі ў малых:

Раней былі ўсе непаседы,

Цяпер ператварыліся ў старых.

І снілась родная ім хата

Ля печы маці з чапялой,

А жыць засталась небагата,

Бо кожны дзень быў зноў бядой.

І цела сіла пакідала,

І сэрца білася не так:

Адно спакою не давала,

Бо так хацелася назад…

Туды, у мірны час свайго маленства,

Туды, дзе быў спакой і лад,

Рака бруілася ў шаленстве

Расплюшчыш вочы, а тут – кат.

Смерць за спіной стаіць з касою,

А побач з ёю доктар – гад.

Узыходзіць сонейка з расою,

А радасці - ужо ніяк.

Усмешка знікла назаўсёды,

А разам з ёю знік і страх

Як кажуць людзі ў народзе:

“Хутчэй бы скончылася ўраз”.

Павінны помніць мы пра гэта

Пра тыя жудасныя дні

Пакуль жыве Зямля-планета,

Мір, шчасце, лад ты беражы!

                                       Пеўнева Т. I.

strana-belarus_tomkad-krasnyy-bereg-memo

Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх

Вялікую цікавасць выклікае і яркі ўзор помнікаў архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца 19 – пачатку 20 стагоддзя эклектычнага капрамку, які згаходзіцца ў в. Чырвоны Бераг на Жлобіншчыне.  Палац пабудаваны ў 1890-1893 гадах па праекце прафесара архітэктуры Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Шрэтэра. У палацы 36 пакояў: каміны, багатая ляпніна на столі, сценах, драўляныя і металічныя дэкаратыўныя элементы розных напрамкаў, пазалота, кафля, англійскі фаянс, французскі фарфар, венецыянскі крышталь, багатая галерэя жывапісу і многае другое не можа пакінуць нікога абыякавым.

Сівая даўніна нас вабіць сюды

Адчуць, каб  былыя часіны.

Усё тут нам міла:

І палац, і гаі, і луг, і палі залатыя.

 

Калі ідзеш па сцяжынцы

Між белых прысад ,

Здасца раптам жыццё таго часу:

Вунь і псарня, канюшня тут побач стаяць,

І альтанка, бачым – коні на папасе…

 

Вечарамі збіралася многа гасцей

Гульні, танцы былі аж да ранку.

Раз’язджаліся ўсе аж замнога пазней –

Дзён праз тры або болей з гулянкі.

 

Паляванне тут ладзіў пан многа разоў

Забівалі нямала дзічыны.

Рогат, крыкі нясліся па лесе штодзён -

Ухвалялі з уловам дружыну.

 

Сёння ціха ў палацы –

Тут адкрыты музей:

Шлюб тут ладзяць даўно маладыя.

Уяўляюць сабе, як жылося раней

Тым, хто памяць аб сабе нам пакінуў.

                                                          Пеўнева Т. I.

55544_original.jpg
bottom of page