top of page

Правапіс галосных О, Э, А

1. Галосныя літары о, э звычайна пішуцца ў беларускай мове толькі пад націскам, не пад націскам у адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем на месцы о, а пішацца а: мова — мауленне, шэлест — шалясцець.


2. У некаторых спрадвечна беларускіх словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца літара ы: бровы — брыво, глотка — глытаць, дровы — дрывотня, кроў — крывавы, а таксама ў словах: яблык, яблыня, яблычны, яблыневы.

    У адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем літара ы пішацца ў некаторых, пераважна запазычаных словах: брызент, дрызіна, інжынер, почырк, канцылярыя, рысора, цырымонія, трывога.


3. Літара э пішацца як пад націскам, так і не пад націскам:
         а) пасля зацвярдзелых, а таксама [д] і [т]: жэрдка, чэрствы, тэатр, ветэран, рэдактар, катэт, дэталь, цэлы, ацэнка, шэлест, Жэнева, Цэйлон;

         б) у пачатку некаторых запазычаных слоў: эра, эпас, эўрыка, экватар, экзэмпляр, Эстонія, Эфіопія;
         в) на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён, геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к: купэ, кафэ, галіфэ, кашнэ, каратэ, Хасэ, Душанбэ (а л е: філе, сальта-мартале, піке, камюніке).


4.Літара а пішацца не пад націскам незалежна ад паходжання слова: холад, рамонт, характар, Сакрат, Шаўчэнка, сальфеджыа, Токіа.


5. Канцавыя ненаціскныя - эль‚ - эр у запазычаных словах перадаюцца як  - аль, -ар: шніцаль, лідар, камп'ютар, світар, менеджар, пэйджар, а л е ва ўласных імёнах неславянскага паходжання захоўваюцца -эль‚ -эр: Ландэр, Юпітэр‚ Одэр.

 ́

 ́

 ́

 ́

 ́

bottom of page