Правапіс прыстаўных галосных
-
Прыстаўная літара і пішацца:
-
у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;
-
у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычны: пад ільдом, без ільгот; пачарнелы, іржавы цвік; ільняное палатно.
Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова якое заканчваецца на галосны, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: на льдзіне, на ржавым цвіку, палатно льняное.
2. У некаторых словах можа з’яуляцца прыстаўная літара а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.
3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосны, прыстаўныя літары і, а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.
Пасля прыставак на зычны літара і мяняецца на ы: абылгаць, адымжэць.