top of page

Правапіс у і ў

1. Літара у абазначае галосны гук [у] і пішацца:

  • у пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных: учора закончылі; у слове "прыслоўе" 8 літар і 9 гукаў;

  • у пачатку ўласных назваў: каля ракі Ушачы, Уладзімір Ульянаў, ва Узбекістане;

  • у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум,радыус, страус, соус і вытворных ад іх;

  • у словах з націскным у: ау́л, бау́л,Брэсцская у́нія, каля у́рны, прывезлі у́нты, пачулася у́ханне;

  • на канцы запазычаных слоў не пад націскам: фра́у, Шо́у, Карата́у, ток-шо́у, но́у-ха́у.

2. Літара ў (у нескладовае) абазначае зычны гук [ў] і пішацца:

  • пасля галосных у пачатку слова: на ўкраінскай мове, сонца ўзышло, на ўзлеску, ва ўніверсітэце, царква ўніяцкая, метады ўніверсальныя;

  • у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, паўза, маўзалей, лаўрэат, саўна, фаўна, маўзер, джоўль, маўр, аўра, раўнд;

  • пры чаргаванні [л] з [ў]: чытаў, думаў, спяваў, воўк, шоўк, шаўковы, поўны, паўметра, шчоўкнуць, моўчкі (але: палка, памылка, сеялка, Алжыр, Валдай, Балгарыя, Албанія);

  • пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), любоў (любові), кроў (крыві), аўторак, Аўстрыя, Аўстралія, Каўказ (але: ва В'етнаме, на раце Влтава);

  • пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: мастакі-ўмельцы, у "Выбранае" ўвайшлі, гучнае "ўра".

bottom of page